Іван, бацька сямейства. Працуе дырэктарам інтэрнэт-кавярні. У вольны час любіць гуляць з Піфам і гуляцца ў кампутарныя гульні. Але без фанатызму.
Вольга, маці сямейства. Працуе ў бібліятэцы. Галоўнае для яе – сям'я. Дома ўсё круціцца вакол яе.
Таня, старэйшая дачка. Марыць выйсці замуж за прыгожага і багатага італьянца. Вольны час праводзіць на сайтах знаёмстваў і ў сацыяльных сетках.
Барыс, малодшы сын. Студэнт, захапляецца музыкай. Лічыць сябе “прасунутым інтэрнэт-юзерам”.
Віктар, малады навуковец. Сусед сям'і Каліноўскіх. Безнадзейна закаханы ў Таню, хоць і старанна гэта хавае.
Піф, улюбёнец усёй сям'і. З выгляду звычайны сабака, у душы – супергерой і сапраўдны інтэрнэт-эксперт. Адсюль і імя – Peif, Pet Expert of Internet Filtering.
Сямейны комікс-серыял “Прыгоды Супер-Піфа” раскажа пра тое, як засцерагчы сябе ў інтэрнэце. Як абараніць сваю асабістую інфармацыю ад цікаўных вачэй, як зберагчы свае паролі, файлы, паштовыя скрыні ад нядобразычліўцаў, як засцерагчы “онлайн-фінансы” ад зламыснікаў і інш.
Простыя адказы на звычайныя пытанні, з якімі звычайныя людзі сутыкаюцца ў сваім онлайн-жыцці ледзь не штодня.
Эпізод 1 Пазнаёмцеся
з Каліноўскім
Увесь дзень сям'я праводзіць у інтэрнэце. Пры гэтым часцяком забываючыся на элементарныя правілы бяспекі. І што б яны рабілі без дапамогі супер-героя?
Спампаваць эпізод 1Эпізод 2 Італьянскі жаніх
Таццяна цэлымі днямі шукае на сайтах знаёмстваў замежнага прынца. Закаханы ў яе Віктар вырашае прадставіцца ў онлайне італьянцам. Але як?
Спампаваць эпізод 2Эпізод 3 Геймер
Любімая онлайн-гульня Івана раптам стала недаступнай. Што рабіць? Ён жа яшчэ не прайшоў і паловы квэстаў...
Спампаваць эпізод 3Эпізод 4 Скрадзены альбом
Барыс і яго рок-гурт даведваюцца, што іх запісы нейкім чынам трапілі ў сетку. Як абараніць сваю музыку ад піратаў?
Спампаваць эпізод 4Эпізод 5 Вясёлых Калядаў!
Напярэдадні свята Вольга вырашае замовіць падарункі ў інтэрнэт-краме. Але што калі інфармацыя з яе карткі трапіць у рукі злодзеяў?
Спампаваць эпізод 5Эпізод 6 Каханне і футбол
Віктар з калегамі вырашаюць паглядзець онлайн-трансляцыю матча. У Таццяны прызначана інтэрнэт-спатканне з прыхільнікам. Але вось бяда – абодва сайты раптам аказаліся недаступныя.
Спампаваць эпізод 6Эпізод 7Басейн
Пакуль Барыс плаваў у басейне, з шафы ў гардэробе знік ягоны ноўтбук. Барыс пачынае згадваць, якія важныя файлы і паролі маглі патрапіць у чужыя рукі.
Спампаваць эпізод 7Эпізод 8Мора, сонца і пясок
Фотаздымкі, якія Таня даслала з адпачынку сяброўцы па скайпе, раптам “усплываюць” у інтэрнэце, у сацыяльнай сетцы.
Спампаваць эпізод 8Эпізод 9Вірус!
Вольга падбірае на вуліцы кацяня. Тое прамокла пад дажджом і захварэла. Іван згаджаецца пасядзець з кацянём дома – папрацаваць дыстанцыйна. Але высвятляецца, што ягоны кампутар таксама “захварэў”.
Спампаваць эпізод 9